Як Сонца наш Бел-Чырвона-Белы Сьцяг

Лунае нескароны на векавых вятрах
Наш ад крыві — чырвоны, ад болю — белы Сьцяг
Наш Бел-Чырвона-Белы — нябесны, вольны, смелы
Наш Бел-Чырвона-Белы — Наш Сьцяг … Наш Сьцяг … Наш Сьцяг

Бясконца наша мара аб свабодзе
Вядзе нас па Зямлі і па Вадзе
Як Сонца, што ніколі не заходзіць
Як Зорка, што ніколі не ўпадзе

Айчына, Бог і Гонар —
Малітва на губах
Крывіцкая «Пагоня»
Нясе наш крэўны сьцяг

Наш Бел-Чырвона-Белы — нябесны, вольны, смелы
Наш Бел-Чырвона-Белы — Наш Сьцяг … Наш Сьцяг … Наш Сьцяг

Як Сонца наш Бел-Чырвона-Белы Сьцяг

Бясконца наша мара аб свабодзе
Вядзе нас па Зямлі і па Вадзе.
Як Сонца, што ніколі не заходзіць
Як Зорка, што ніколі не ўпадзе

Пагоню не спыняе ні боль, ні кроў, ні страх
І над Крывіцкім краем, як птах лунае сцяг
Наш бел-чырвона-белы, Нябесны, вольны, смелы
Наш бел-чырвона-белы — Наш Сьцяг … Наш Сьцяг … Наш Сьцяг

Бясконца наша мара аб свабодзе
Вядзе нас па Зямлі і па Вадзе.
Як Сонца, што ніколі не заходзіць
Як Зорка, што ніколі не ўпадзе

Зьміцер Вайцюшкевіч — «Сьцяг»

Маленький Филе сумел сделать многое